Слоўнікі ў OmegaT могуць быць у фармаце StarDict або Lingvo DSL. Каб усталяваць неабходныя файлы фармату StarDict, зрабеце наступнае:
Пашукайце патрэбную камбінацыю моў — напрыклад, праз спасылкі на слоўнікі ў Вікі OmegaT.
Спампуйце файл — гэта павінен быць архіў тыпу тарбол
(пашырэньне tar.bz або tar.bz2).
З дапамогай утыліты untar (або эквіваленту, такога як WinRar
у Windows) распакуйце зьмесьціва ў каталёг праекта “Dictionary”. Павінны атрымацца тры файлы з пашырэньнямі dz, idx і ifo.
Зьвярнеце ўвагу на тое, што ў дадатак да слоўнікаў “крыніца → пераклад” функцыя слоўнікаў можа забясьпечыць доступ, напрыклад, да наступнай інфармацыі:
і да г. п…
Некаторыя слоўнікі ня маюць ніякіх дадатковых умоў, імі можна карыстацца вольна, а іншыя, як падборка вышэй, знаходзяцца пад ліцэнзіяй GPL. Наступны прыклад паказвае слоўнік Merriam Webster, 10-е выданьне, “у дзеяньні”:
Ці ўтрымоўвае каталёг тры файла з аднолькавай назвай і адпаведнымі пашырэньнямі? Калі ёсьць толькі адзін файл, праверце пашырэньне назвы. Калі гэта tar.bz — вы забыліся распакаваць (разархіваваць) файлы.