Праз спалучэньне клявішаў Ctrl+E) выклікаецца дыялёг, які выкарыстоўваецца для вызначэньня і зьмяненьня каталёгаў і моваў праекта.
→ (Уласьцівасьці праекта можна мяняць у працэсе перакладу. Памятайце, што зьмяненьне наладаў праекта можа мець пэўныя наступствы, асабліва, калі пераклад ужо пачаты. Пакуль вы не набылі пэўны досьвед працы ў OmegaT, найлепш будзе ўважаць усе налады канчатковымі пасьля пачатку перакладаньня — калі толькі, зразумела, вы не зразумелі, што зроблена вельмі сур’ёзная памылка. Каб даведацца, як захоўваць сваю працу, прачытайце разьдзел “Прадухіленьне страты даніх”.
Мовы арыгіналу і перакладу можна ўводзіць уручную або выбіраць з выпадных сьпісаў. Памятайце, што зьмяненьне моваў можа паўплываць на вынікі ўжываньня файлаў памяці перакладаў, бо новая моўная пара можа не адпавядаць мовам памяці.
Паказваюцца генэратары метак, адпаведныя выбраным мовам. Падрабязнасьці гл. у дадатку “Генэратары метак”.
Налады сэгмэнтаваньня ўплываюць толькі на апрацоўку зыходных файлаў у OmegaT. Пераважным спосабам зьяўляецца сэгмэнтаваньне па сказах, і ў большасьці выпадкаў трэба проста пакінуць адпаведны сьцяжок.
У вельмі рэдкіх выпадках, аднак, можа патрабавацца іншы спосаб, г. зн. сэгмэнтаваньне па абзацах. Зьмяненьне гэтага парамэтра не ўплывае на сэгмэнтаваньне, якое было ўжытае ў працэсе стварэньня існых файлаў перакладаў. Калі ў працэсе перакладу вы вырашылі зьмяніць сэгмэнтаваньне па сказах на сэгмэнтаваньне па абзацах, унутраны файл памяці перакладаў праекта ня зьменіцца (OmegaT можа абнаўляць старыя файлы памяці перакладаў, у якіх не ўжывалася сэгмэнтаваньне па сказах, але не наадварот), але OmegaT паспрабуе падабраць недакладныя супадзеньні для абзацаў камбінаваньнем існых перакладаў сказаў.
Зьмяненьне наладаў сэгмэнтаваньня можа спрычыніцца да аб’яднаньня або разьяднаньня ўжо перакладзеных сэгмэнтаў. Фактычна гэта верне іх у стан неперакладзеных сэгмэнтаў, бо яны больш ня будуць адпавядаць сэгмэнтам, запісаным у памяці перакладаў праекта, ня гледзячы на тое, што іхнія пераклады захаваліся.
Правілы сэгмэнтаваньня звычайна дзейсныя для ўсіх праектаў. Карыстальніку, аднак, можа спатрэбіцца стварыць набор правілаў для канкрэтнага праекта. Націсьнеце гэтую кнопку, каб адчыніць дыялёг, пазначце “Сэгмэнтаваньне зыходных файлаў”.
, затым наладзьце правілы сэгмэнтаваньня, як патрабуецца. Новы набор правілаў будзе захаваны разам з праектам і ня будзе ўплываць на агульны набор правілаў сэгмэнтаваньня. Каб выдаліць асаблівыя правілы сэгмэнтаваньня для праекта, здымеце пазнаку. Каб атрымаць болей зьвестак пра правілы сэгмэнтаваньня, гл. разьдзелПадказка: набор правілаў сэгмэнтаваньня для пэўнага праекта захоўваецца ў файле праект/omegat/segmentation.conf.
Падобна таму, як паказана вышэй, карыстальнік мае магчымасьць ствараць файлавыя фільтры для пэўных праектаў, якія будуць захоўвацца разам з праектам і будуць дзейнічаць толькі для бягучага праекта. Каб стварыць набор файлавых фільтраў для канкрэтнага праекта, націсьнеце кнопку Файлавыя фільтры.
, затым у вакне, якое адчыніцца, пазначце . Копія канфігурацыі файлавых фільтраў будзе захаваная разам з праектам. Каб выдаліць асаблівыя файлавыя фільтры для праекта, здымеце пазнаку. Памятайце, што праз мэню зьмяняюцца агульныя файлавыя фільтры, а не фільтры для праекта. Болей па тэме гл. у разьдзелеПадказка: набор файлавых фільтраў для пэўнага праекта захоўваецца ў файле праект/omegat/filters.xml.
У выпадку наяўнасьці неўнікальных сэгмэнтаў у зыходных дакумэнтах аўтаматычная ўстаўка перакладаў азначае для карыстальніка дзьве наступныя магчымасьці: калі пазначана, першы перакладзены сэгмэнт будзе ўважацца за пераклад па змаўчаньні, а адпаведны пераклад будзе аўтаматычна ўжывацца для далейшых падказак у працэсе перакладу. Зразумела, што няправільна перакладзеныя сэгмэнты пазьней можна выправіць уручную з дапамогай пункту
. Калі “Аўтаматычная ўстаўка перакладаў” не пазначана, сэгмэнты з альтэрнатыўнымі перакладамі пакідаюцца неперакладзенымі, пакуль карыстальнік ня вырашыць, які пераклад ужываць.Калі пазначана, усе тэгі фарматаваньня ў сэгмэнтах зыходнага тэксту не паказваюцца. Гэта асабліва карысна пры працы з тэкстамі, для якіх фарматаваньне ня мае асаблівага значэньня (напрыклад, файлы, атрыманыя пасьля распазнаваньня PDF, дрэнна пераўтвораныя файлы .odt або .docx і да г. п.). У падобных выпадках дакумэнты перакладаў звычайна адчыняюцца без праблемаў, таму што не паказваюцца толькі ўнутрытэкставыя тэгі. Нябачнае фарматаваньне (якое не паказваецца ў выглядзе тэгаў у вакне рэдагаваньня OmegaT) захоўваецца ў дакумэнтах перакладаў.
У гэтым полі можна ўвесьці зьнешнюю каманду апрацоўкі (напрыклад, сцэнар, які пераймяноўвае файлы), якая будзе ўжывацца кожны раз пры ўжываньні каманды “Адкампіляваць праект”. Гэтая зьнешняя каманда ня можа ўтрымліваць “канвэеры” і да г. п., і таму пажадана выклікаць сцэнар.
Тут можна выбраць розныя падкаталёгі, напрыклад, падкаталёг зыходных файлаў, падкаталёг файлаў перакладаў і да г. п. Калі ўвесьці назву каталёга, які яшчэ не існуе, OmegaT створыць яго. Калі вы вырашылі зьмяніць каталёгі праекта, памятайце, што пры гэтым існыя файлы ня будуць аўтаматычна перанесеныя са старых каталёгаў у новыя.
Клікнеце па кнопцы OmegaT. Ігнараваны файл або каталёг:
, каб задаць, якія файлы або каталёгі будуць ігнараваццане паказваецца ў вакне рэдагаваньня OmegaT;
не рахуецца ў статыстыцы;
не капіюецца ў каталёг /target пры кампіляцыі файлаў перакладаў.
У дыялёгу “Шаблёны выключэньняў” можна дадаць або выдаліць шаблён, або адрэдагаваць яго, вылучыўшы адпаведны радок і націснуўшы F2. Можна ўжываць знакі падстаноўкі ў адпаведнасьці з сынтаксысам ant.